Перейти к содержимому
Навигация по записям
Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшлі першыя мерапрыемствы у рамках тыдня роднай мовы. Вывучэнне беларускай мовы адыгрывае вялікую ролю ў далучэнні дзяцей да культурнай спадчыны, духоўных каштоўнасцей народа. Сёння мы размаўляем па-беларуску, выхавальнікамі арганізавана гутарка “Мая малая Радзіма”, заняткі па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” з выкарыстаннем інтэрактыўных гульняў: “Мэбля”, “Адзенне і абутак”, “Посуд”, гуляем у беларускія гульні, расказваем пацешкі, казкі, слухаем песні, гімн Рэспублікі Беларусь. Тэматычны дзень “Мы Беларусы”. Сёння, 21 лютага, адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Беларуская мова – самая старажтная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры. Выхавальнікі разам з дзецьмі пабывалі ў нашым міні-музеі”Народны здабытак” . Утульная беларуская хатка дзіцячага сада шчыра вітала свіх маленькіх гасцей. Наведваючы міні-музей, дзеці апынуліся ў сялянскай хаце, разглездзілі гліняны посуд, цацкі з саломы, беларускі арнамент і узоры. Арганізаваны і праведзень беларускія народныя гульні, віктарыны, арганізавана выстава дзіцячай літаратуры беларускіх пісьменнікаў.
БЕЛ/АНГЛ