Слова тыдня – “бразгаўка”

У другой малодшай групе прайшоў тэматычны дзень, прысвечаны бразгаўцы. Дзеці пазнаёміліся з цацкай, яе гукам і прызначэннем, вучыліся ўважліва слухаць, адказваць на пытанні і беражліва ставіцца да цацак.

План дня:

· Гутарка «Што такое бразгаўка?» — разгляд цацкі, гукавыя практыкаванні, развіццё маўлення і ўвагі.
· Аплікацыя «Вясёлая бразгаўка» — развіццё дробнай маторыкі, акуратнасці, умення працаваць з клеем і паперай.
· Чытанне казкі — выхаванне цікавасці да мастацкага слова, умення слухаць і разумець змест.
· Дыдактычная гульня «Пазлы» — развіццё ўвагі, лагічнага мыслення, умення складаць цэлае з частак.