Азнаямленне выхаванцау з мастацкай літаратурай

Асноўнымі кампанентамі мастацкамі-маўленчай дзейнасці з’яўляюцца: успрыманне мастацкага твора, яго элементарны аналіз, узнаўленне і элементарная слоўная творчасць.

Педагогі спрыяюць развіццю умення уважліва слухаць мастацкі твор, пазнаваць і, па магчымасці, запамінаць яго ўжо на трэцім годзе жыцця. Педагог забяспечвае правільнае разуменне зместу твора, фарміруе навыкі яго дакладнай перадачы. Ужо ў гэтым узросце можна пабудзіць цікавасць да героя, сачыць за сюжэтам.

Сярэдні узрост.

Працягваецца фарміраванне умення успрымаць мастацкі твор; дакладна растлумачваць яго змест, спсцігаць пачуцці. Пры дапамозе педагога дзеці вызначаюць пэўны парадак падзей, асноўных герояў, найбольш яркія дзеянні, ўчынкі; выказваюць свае адносіны, даюць элементарную ацэнку; пазнаюць героеў на ілюстрацыях. Педагог падтрымлівае імкненне дзяцей да пераказу, казак, чытанне вершаў на памяць, удзелу ў драматызацыях. Дзяцей гэтага узросту вучаць пазнаваць і называць жанр твораў, выкарыстоўваць дакладные словы да падзей.

Мастацка-маўленчая дзейнасць выхаванцау старэйшай групы носіць разанстайный характар: яны слухаюць і пераказваюць казкі, чытаюць на памяць вершы, успамінаюць прыказкі, скарагаворкі. Гэтая дзейнасць цесна пераплецена з театральна-гульнявой, гульнёй-драматызацыяй; могуць вызначыць сціль (лірычны, гераічны, гумарыстычны, фантастычны…). Пасля 4 –х гадоў дзеці пачынаюць адрозніваць  рэальныя і казачныя жанры.

Падрыхтоўкай да ўспрымання твора можа стаць уводная гутарка/, стварэнне гульнявых сітуацый, назіранні за прадметамі і з’явамі, выкарыстанне нагляднасці, якая мае разнастайныя формы: маўленчая (выразнае чытанне дарослага), прадметная (цацкі..), выяўленчая ( карціны, ілюстрацыі), дзейсная ( дзеянні, якія адпавядаюць воброзу). Разгляданне карціны “Восеньскі дзень” Пытанні: Як вы назвалі гэтую карціну? Якая пара года на ёй адлюстравана?  Якімі словамі можна расказаць пра восеньскі дзень?  Як гэты дзень паказаны на карціне?  Якія прыкметы восені, паказанныя яна карціне, вам падаюцца болей?

Выхаванцам старэйшай групы перад чытаннем можна паказаць ілюстраваную кніжку, а потым пазнаёміць са зместам. Чытать і расказваць трэба павольна, з мімікай, не спяшаючыся.  Выкарыстоўваецца сумесная мастацка-маўленчая дзейнасць педагога і дзяцей. Актыўнаму ўспрыманню твора дзецьмі садзейнічаюць такія метады, як гутарка пасля чытання, паўторнае чытанне. Гутарка праводзіцца ва ўсіх гутарках: пытанні, накіраваныя на выяўленне асноўнага сэнсу твора (пра што гэта казка?); пытанні на ўзнаўленне зместу твора (гэта дае магчымасць успомніць падзеі, што дае магчымасць лягчэй запомніць змест); пытанні звязаныя з вобразам героя, адносіны да яго, пытанні на параўнанне герояў, іх знешні воблік. Пытанні прадумываюцца загадзя. Трэба вучыць дзяцей выказваць свае пачуцці да герояў.

Пераказваць літаратурныя творы дзеці могут цалкам, па часткам, ад імя персанажа, сумесна з выхавальнікам, сумесна з дзецьмі. Пасля чытання, можна задаць пытанне: Калі б вам прапанавалі намаляваць вожыка, якім бы вы яго намалявалі.

Структура па азнаямленню з творамі

Традыцыйныя заняткі пачынаюцца з уступнай часткі – мэта – падрыхтаваць да ўспрымання твора: разгляданне, напамінанне, гутарка: загадка, верш, паказ нагляднасці, пастановка праблемнага пытання, тлумачэнне незразумелых слоў. Заканчваць заняткі лепш паўторным чытаннем твора, ці найбольш спадабаўшыхся эпізодаў. Выкарыстоўваецца аб’яднанне на адных занятках творы розных жанраў. Распачаць зносіны можна з пастаноўкі праблемнага пытання. Паразважаць над тым, якога чалавека мы называем ветлівым, далей чытае апавяданне В.Асеевой “Чарадзейнае слова”. А потым паачынаецца размова па яго змесце.

Цікавай формай азнаямлення дзяцей з літаратурнымі творамі з’яуляецца правядзенне кніжнага тыдня. Можна арганізаваць літаратурныя віктарыны, раняшнікі;  тэатральныя спектаклі,  кніжныя выстаукі.

Азнаямленне выхаванцау з паэзіяй

Для малодшых дзяцей падбіраюцца творы 1-2 строфы, улічваючы пры гэтым індывідуальныя магчымасці. Расказванне вершаў можа суправаджацца рухамі дзяцей.  Дзецей 3-4 гады ў першым квартале знаёмяць з вершамі ў штодзённым жыцці, і толькі з другога квартала ўводзяцца спецыяльныя заняткі па завучванні вершаў на памяць.

Структура:

-уступ;

– выразнае чытанне;

– пасля паузы паўторнае чытанне;

-калі дзеці самі пажадаюць 1-2 дзяцей выклікаць для расказвання вершаванага тэксту.

Выхаванцау сярэдняй i старэйшай групы пасля першага чытання папярэджваюць аб тым, што яны будуць завучваць верш на памяць. Праводзіцца невялікая гутарка па зместу. Верш расказваецца яшчэ раз. Затым верш чытаюць дзеці. Не рэкамендуецца харавое завучванне. Для таго, каб усе дзеці запомнілі верш, яго паўтараць у вольны ад заняткаў час.

Азнаямленне выхаванцау з кніжнай ілюстрацыяй

Ілюстрацыі, якія суправаджаюць тэкст, павінны быць высокамастацкімі, добра выкананымі графічна, пазнавальнымі, даступнымі разуменню. У большасці выпадкаў ілюстрацыі паказваюць дзецям пасля чытання твора. Аднак бывае і выключэнне, калі ведае педагог на памяць, то можна у ходзе расказвання паказваць. Пры разглядванні ілюстрацый важна умела спалучаць пытанні с стлумачэннем і абагульненнем педагога. У малодшым узросце работа накіравана на тое, каб уважліва разглядаць ілюстрацыі і пазнаваць героеў, у сярэднім – разумець сюжет, апісваць ілюстрацыі па пытаннях. Выхаванцы старэйшай групы  ўзнаўляюць  у памяці і апісваюць падзеі ў той паслядоўнасці, у якой яны ўспрымалі казку з дапамогай серыі ілюстрацый па пытаннях.  Шырока выкарыстоўваюцца серыі карцін-ілюстрацый да казак. У малодшым узросце работа накіравана на тое, каб уважліва разглядаць ілюстрацыі і пазнаваць героеў казкі, у сярэднім – разумець сюжет, апісваць ілюстрацыі па пытаннях выхавальніка. Старэйшыя з дапамогай дарослага ўзнаюць у памяці і апісваюць падзеі у той паслядоўнасці, у якой яны успрымалі казку. З дапамогай серыі ілюстрацый можна выкарыстаць прыём састаўлення калектыўнага  расказвання па змесце казкі. Пачынае выхавальнік, далей дзеці. У старшай групе можна прыдумаць назву да кожнага  эпізоду, расказванне па ілюстрацыям, пераказ казкі па серыі ілюстрацый, гульнявыя літаратурныя віктарыны.

Навучанне пераказу мастацкіх твораў

Заняткі па навучэнню пераказванню літаратурных твораў праводзяцца з сярэдняй групы. Для першых пераказаў падбіраюцца творы невялікага аб’ёму. Пераказ маленькіх твораў, блізкі да тэксту. Незнаёмыя словы трэба тлумачыць перад чытаннем. Малыя пераказваюць тэкст, адказваючы на пытанні. Пры паўторным пераказе можна дзяцей далучыць да сумеснага пераказу. Пачынаючы з сярэдняга узросту, дзяцей сістэматычна вучаць пераказу. На першых занятках ім прапануюць вядомыя казкі, потым новыя, толькі што праслуханыя. Каб падрыхтаваць дзяцей да пераказу, выхавальнік 1-2 разы выразна чытае твор, ставіць дзецям некалькі пытанняў па змесце, робіць тлумачэнні, паказвае ілюстрацыі, потым чытае яшчэ раз, папярэдзіўшы, каб дзеці уважліва слухалі, бо затым яны самі будуць яго пераказваць. У ходзе пераказу выхавальнік дапамагае пытаннямі, падказкамі.  Калі хто не можа самастойна пераказваць, то разам з ім, пачынае фразу, а дзіця працягвае. Дзецям ст. узросту можна прапанаваць свій варыянт казкі з новым сюжэтам.

Драматызацыя і інсцыніраванне мастацкіх твораў

Драматызацыя – гэта разыгрыванне ў ролях мастацкага твора, перадача характэрных рыс герояў. Для арганизацыі гульні-драматызыцыі дзеці добра павінны ведаць змест твора. Панімаць план сваіх дзеянняў. У гульнях-драматызыцыях, якія праводзяцца на занятках павінны прымаць удзел усе дзеці. Яе можна правесці 2-3 разы. У малодшых группах выхавальнік размяркоўвае ролі. Інсцынірванне праводзіцца толькі у старшай групе.

Знаёмства дзяцей з загадкамі, прыказкамі і прымаўкамі –  найлепшы сродак прывесці дзіця да жывой крыніцы народнай мовы.

Важным сродкам фармiравання у дзяцей сказау розных тыпау з’яуляюцца

практыкаваннi i гульнi: дагаворванне сказау. З малодшыми падбiраюцца сказы са знаёмых творау (Лiсiччына хатка растала, а … (зайкава стаiць, як таяла.) У сярэдняй групе з дапамогай практыкавання “Дапоунi сказ” дзецi вучацца складаць складаназлучныя сказы са злучнiкам а (морква салодкая, а рэдзька…. (горкая).