Тыдзень атрымаўся вельмі духмяным і цікавым!
Мы не проста вучылі словы, а гулялі ў займальныя гульні. Да нас у госці прыйшлі лялькі, і нашы выхаванцы з задавальненнем уганавалі іх: хтосьці наліваў гарбату, а хтосьці — каву.
Акрамя гульняў, мы знайшлі час і для матэматыкі: вырашалі цікавыя заданні, каб даведацца, колькі кубкаў трэба падрыхтаваць для гасцей.
Таксама мы правялі дыдактычныя гульні, якія дапамаглі замацаваць новыя словы і пашырыць слоўнікавы запас.
Вось так весела, гуляючы і займаючыся, мы вывучаем родную мову!
