Управление по образованию, спорту и туризму Смолевичского райисполкома
Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшлі першыя мерапрыемствы у рамках тыдня роднай мовы. Вывучэнне беларускай мовы адыгрывае вялікую ролю ў далучэнні дзяцей да культурнай спадчыны, духоўных каштоўнасцей народа. Сёння мы размаўляем па-беларуску, выхавальнікамі арганізавана гутарка “Мая малая Радзіма”, заняткі па адукацыйнай галіне “Дзіця і грамадства” з выкарыстаннем інтэрактыўных гульняў: “Мэбля”, “Адзенне і абутак”, “Посуд”, гуляем у беларускія гульні, расказваем пацешкі, казкі, слухаем песні, гімн Рэспублікі Беларусь.