На гэтым тыдні мы знаёміліся са словамі тыдня: «помпа», «рухавік», «мікрахвалёўка». Размаўлялі пра тое, дзе гэтыя прадметы сустракаюцца і як яны дапамагаюць людзям. Чыталі казку «Як тэхніка дапамагла дзядулю» і абмяркоўвалі, як тэхніка палягчае працу. Таксама гулялі ў дыдактычныя гульні «Збяры тэхнічную прыладу» і «Дапаможам тэхніцы працаваць»: вучыліся ўяўляць, з якіх частак складаецца прылада, і разважалі, каму і для чаго патрэбна тэхніка. Было цікава і пазнавальна!
