Слова тыдня – “грошы”, “праца”

На гэтым тыдні мы з дзецьмі пагрузіліся ў дарослы свет праз «Словы тыдня»: ГРОШЫ і ПРАЦА.

Што мы толькі не паспелі зрабіць:
🔹 Вырашалі матэматычныя задачы з манеткамі — вучыліся лічыць і разумець, колькі што каштуе.
🔹 Ляпілі манету з пластыліну — развівалі дробную маторыку і замацоўвалі ўяўленне пра грошы.
🔹 Гулялі ў дыдактычную гульню «Хто дзе працуе?» — шукалі адпаведнасць паміж прафесіяй і працоўным месцам.
🔹 Слухалі казку пра Зайчыка, які зарабіў грошы — абмяркоўвалі, што праца — гэта важна, а грошы трэба зарабляць і берагчы.

Дзеці з захапленнем разглядалі купюры, спрабавалі сябе ў ролі працаўнікоў і нават прыдумвалі, кім яны хочуць стаць, калі вырастуць.

Вось так, праз гульню і творчасць, мы робім першыя крокі ў дарослае жыццё!