На гэтым тыдні мы пазнаёміліся са словамі «бабка», «страва» і «смак». Каб лепш адчуць і запомніць новыя словы, гулялі ў дыдактычную гульню «Пазнай смак». А яшчэ слухалі і абмяркоўвалі казку «Як бульбінка стала беларускай бабкай». Таксама зрабілі аплікацыю «Загатоўка гародніны». Вывучаныя словы разам паклалі ў сундучок «Скарбонка роднага слова» — няхай роднае слова папаўняецца і захоўваецца!









